Каб кранула сэрца

Источник материала:  

У Краснаполлі пачынаецца чацвёрты міжрэгіянальны фестываль аматарскіх тэатраў.

— Кожны год мы шукаем новыя формы яго правядзення. Таму сёлета раённы цэнтр вітае тэатры не толькі класічныя, але і лялечныя, пластычныя, агню, — кажа дырэктар цэнтральнай клубнай сістэмы Краснапольскага раёна Святлана Сазонава.

Праграму «Тэатральных вечарын» сваёй пастаноўкай «Падарожжа дадому» адкрывае мінскі тэатр ценяў «TEDJAS». А мясцовы Дом культуры прадставіць на суд гледачоў прэм’еру спектакля «Хроніка кінутай зямлі» паводле матываў п’есы Святланы Алексіевіч «Чарнобыльская малітва». Цікава, што разам з самадзейнымі артыстамі на сцэну выйдуць жыхары раёна, якія падзеляцца ўласнымі ўспамінамі пра чарнобыльскую бяду.

Усяго на фестывалі будзе прадстаўлена 10 пастановак, якія пакажуць калектывы з Мінска, Магілёва, Гомеля і Полацка. Завершыцца свята Мельпамены 25 мая.

←"Музы Несвижа" вновь зовут на праздник искусства

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика