«Паўлінцы» у пастаноўцы Купалаўскага тэатру споўнілася 70 год

Источник материала:  
22.05.2014 16:53 — Новости Культуры

Адной з самых папулярных пастановак Нацыянальнага акадэмічнага тэатру імя Янкі Купалы — «Паўлінцы» — у гэтыя дні спаўняецца 70 гадоў. Упершыню спектакль быў пастаўлены ў расійскім Томску, куды трупа Купалаўскага тэатру была эвакуіравана ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

21 траўня ў Купалаўскім прайшла сустрэча акцёраў, літаратуразнаўцаў, гісторыкаў, работнікаў і аматараў тэатру. Удзельнікі распавядалі пра тое, як у розныя гады складаўся лёс пастаноўкі, а таксама ўспаміналі акторак, што гралі галоўную гераіню п'есы.

Сама камедыя Янкі Купалы ўжо адсвяткавала стагоддзе. Паўлінку гралі яркія актрысы свайго часу. І ў кожнага пакалення беларускіх гледачоў ёсць свая Паўлінка. Адной з першых гэтую ролю выконвала муза Янкі Купалы Паўліна Мядзёлка.

Зараз захавальніцай традыцый выканання ролі Паўлінкі называюць Алу Доўгую. Па словах актрысы, яна можа ўжо напісаць навуковы трактат пра тое, як жыве і развіваецца пастаноўка. Яна прыгадала выканаўцаў Паўлінкі, якія гралі да яе, распавяла, як праходзіў конкурс на ролю і прызналася, што ёй было вельмі страшна выйсці на сцэну ўпершыню ў вобразе Паўлінкі .

Доўгая грала Паўлінку з 1965 года да ўзросту 40 гадоў.



Андрей КОРСАК
←Гродненские богини поддержали белорусскую хоккейную сборную

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика