Вілейка. Сёння запрацуе кінатэатр “Мір” – пакуль толькі малая зала

Источник материала:  

Кінатэатр "Мір". Фота Алеся Высоцкага

Сёння, 21 мая, у  кінатэатры “Мір” пасля рамонту пачнуць паказваць кіно – пакуль толькі ў зале павышанай камфортнасці.

Яна разлічаная на 30 гледачоў, аснашчаная лічбавым абсталяваннем.

– Па выхадных будуць тры сеансы:у 15 гадзін(дзіцячы) і два вячэрніх – у 18 і 21 гадзіну. Па будных днях – два вячэрнія сеансы, – паведаміла начальнік аддзела кінавідэаабслугоўвання насельніцтва Вілейскага раёна  Мінаблкінавідэапракату Святлана Мацецкая. – А ў час летніх канікул для дзяцей, якія адпачываюць у летніках, арганізуем дадатковыя сеансы. Рэпертуар у нас будзе такі, як і ў Маладзечне.   

Кошты на білеты будуць мяняцца ў залежнасці ад фільма. На бліжэйшыя час білет на дзіцячы сеанс абыдзецца ў 15 тысяч рублёў, на вячэрні – 35 тысяч.

Гатовая для прыёму гледачоў і вялікая зала кінатэатра. Аднак лічбавае абсталяванне для яго яшчэ праходзіць сертыфікацыю.

 

←В Вене будут штрафовать за кормление голубей

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика