Дні шведскай і беларускай літаратуры адбудуцца ў Брэсце

Источник материала:  
21.05.2014 11:25 — Новости Культуры
У праграме - сустрэчы са шведскімі і беларускімі аўтарамі, правядзенне фінальнага тура конкурса юнацкай паэзіі і інш. Шэраг мерапрыемстваў пройдзе ў Брэсцкай абласной бібліятэцы 21 - 22 мая.


Праграма

21 мая, серада

Брэсцкая абласная бібліятэка імя М.Горкага, бульвар Касманаўтаў, 48

16.00 - 17.30 Сустрэча са шведскімі паэткамі Анітай Якабсан (Anita Jacobson) і Сісэль Альмгрэн (Sissel Almgren). Гісторыі пра жыццё шведскіх рэгіёнаў Вэстэрнорланд (Västernorrland) і Хога Кустэн (Höga Kusten).

17.30 - 18.00 Падчас перапынку адбудзецца PowerPoint прэзентацыя малюнкаў - ілюстрацый да кніг Астрыд Ліндгрэн, што намалявалі юныя мастакі з Брэсцкай вобласці.

18.00 - 19.00 Паэзія ў рок-музыцы: музычны прадзюсер Сяргей Будкін і музыка Уладзь Лянкевіч.

22 мая, чацвер

Брэсцкая абласная бібліятэка імя М.Горкага, бульвар Касманаўтаў, 48

15.00 - 16.00 Гісторыі з кнігі "Рыбін горад", сустрэча з Наталкай Бабінай.

16.15 - 16.45 Шведская Лапландыя - гісторыя і краявід: сустрэча з фатографам Марыяй Сёдэрберг.

17.00 - 18.00 Конкурс юнацкай паэзіі (фінальны тур).

18.00 - 19.00 Літаратурная вечарына з удзелам шведскіх і беларускіх паэтаў. Свае вершы будуць чытаць Аніта Якабсан, Сісэль Альгрэн, Мікалай Аляксандраў, Ярына Дашына, Алесь Паплаўскі.

19.30 Абвяшчэнне вынікаў фінальнага тура конкурса юнацкай паэзіі. Узнагароджанне пераможцаў.
←Отменено выступление группы «Ляпис Трубецкой» в Нижнем Новгороде

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика