Фільм "Авель" перайменавалі ў "Мы браты"

Источник материала:  
17.05.2014 23:33 — Новости Культуры
Беларускі павільён на Канскім кінафестывалі прэзентуе трэйлер новага мастацкага фільма, які незалежныя медыі ахрысьцілі адказам на "Жыве Беларусь!". Самі аўтары сцьвярджаюць, што іх фільм - па-за палітыкай.



У французскіх Канах з 14 па 25 траўня адбываецца 67-ы Канскі кінафестываль. Сёлета не абышлося без палітычных скандалаў. У фільме "Грэйс, прынцэса Манака", якім адкрыўся фестываль, крытыкі заўважылі намёк на сённяшнія падзеі ва Ўкраіне. У сюжэце фільма паказваюцца падзеі, каля Францыя спрабавала анэксаваць Манака. На прэсавай канферэнцыі адзін з актораў Цім Рот сказаў, што сапраўды перажывае за падзеі ва Ўкраіне. Кіраўніцтва Манака адмовілася прыехаць на прэм'еру, назваўшы фільм непраўдзівым.

На фэстывалі шмат гавораць пра Ўкраіну. Украінскі павільён упрыгожаны майданаўскай ялінкай, каскамі і бронекамізэлькамі з надпісам "Прэса" ў знак салідарнасці з пацярпелымі журналістамі. У самім павільёне працуюць дзяўчаты, які былі валанцёркамі на Майдане. 19 траўня украінцы прэзентуюць тры дакумэнтальныя стужкі пра апошнія падзеі, а 21 траўня - у Каны завітае беларуска-ўкраінскі рэжысэр Сяргей Лазніца з фільмам "Майдан", які трапіў у афіцыйную праграму кінафестывалю.

У беларускім павільёне 18 траўня стане вялікай падзеяй. Стваральнікі стужкі "Авель", якая зараз будзе называцца "Мы браты", прэзентуюць першы трэйлер. З гэтай нагоды у Каны завітае галівудская зорка, якая брала ўдзел у здымках. Верагодна, гэта акторка і мадэль Наташа Алан. Яна родам з Узбекістана, але жыве ў Лос-Анджэлесе, здымалася ў амерыканскіх фільмах і серыялах, яе фота друкавалі ў часопісе Playboy.

На фестывалі таксама прадстаўленыя павільёны "Беларусьфільму" і кінафэстывалю "Лістапад".

Чытайце таксама:
Американцы оценили кинопроект "Авель" в 30-40 млн долларов, но за рамки бюджета фильм не вышел >>>
←Киноальманах "Свидетели" представлен в Каннах

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика