Нашы ў Канах

Источник материала:  

Прадзюсары абяцаюць назваць імя галівудскай зоркі, запрошанай на галоўную ролю ў фільме «Авель»

У французскіх Канах, дзе адкрыўся 67-ы Міжнародны кінафестываль, пачаў працу Нацыянальны павільён Беларусі. На адной з самых старэйшых і прэстыжных імпрэз у кінасвеце наш кінематограф прадстаўлены ў чацвёрты раз. У гэтым годзе арганізатарамі павільёна выступаюць Міністэрства культуры нашай краіны, кінастудыя «Беларусьфільм» і кінакампанія «Nonstop MEDIA».

Больш за 20 фільмаў падрыхтавана для прэзентацыі. У Канах плануецца прэм’ера карціны «Белыя Росы. Вяртанне», пройдуць паказы мастацкіх фільмаў для дзяцей «Кіндэрвілейскі прывід», «Цуда-востраў, або Палескія рабінзоны», «Неверагоднае перамяшчэнне». Акрамя таго, будзе прадстаўлены шэраг анімацыйных і дакументальных работ.

Прэзентуюць і нашумелы нацыянальны кінапраект «Авель». Чакаецца, што ў Францыі раскрыецца галоўная інтрыга стужкі і яе стваральнікі назавуць імя галівудскай зоркі, запрошанай на галоўную жаночую ролю. Дарэчы, амерыканская актрыса таксама з’явіцца на Канскім кінафестывалі, пасля чаго прыедзе на здымкі ў Мінск.

Але прадстаўленне галівудскай зоркі ў Канах не адзіная інтрыга. Менавіта ў Францыі, на самым маштабным еўрапейскім кінарынку, будзе агучана новая назва нацыянальнага кінапраекта, пад якой ён выйдзе ў сусветны пракат.

Нацыянальны павільён працягне працу ў Канах да завяршэння кінафестывалю, па 25 мая. Асноўная яго мэта — пошук партнёраў, прэзентацыя паслуг і магчымасцей нашага кінематографа.

←Минские музеи пока не ощутили значительного притока туристов в связи с чемпионатом мира по хоккею

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика