"Ноч музеяў” у Вілейцы правядуць па модзе 70-х
14.05.2014
—
Новости Культуры
Фота з сайта st-fashiony.ru
Мерапрыемства “Ноч музеяў-2014” – “Fashion night-70-х” пройдзе 18 мая ў зале выстаў імя Сілівановіча.У межах яго прэзентуюць выставу “Мода для народа. 1970-ыя”. На ёй пакажуць фотаздымкі, адзенне і тканіны, якімі карысталіся ў той час, паведаміла навуковы супрацоўнік краязнаўчага музея Надзея Аўдзей.
Адбудзецца паказ мод. Гэта і рэтра-паказ, дзе віляйчане прадэманструюць адзенне тых год, і паказ “Fashiоn girl” – тут ужо моладзь пакажа, як яна пераняла моду 70-х.
Будуць гучаць песні тых год.
Пачнецца мерапрыемства а 18 гадзіне. Уваход на яго вольны. У музеі запрашаюць ахвотных прыйсці ў адзенні таго часу, а тыя, у каго не атрымаецца, змогуць прымераць штосьці з музейнай калекцыі.