У Вілейцы 17 мая збяруцца майстры лозапляцення

Источник материала:  

Фота з сайта rukodelkyn.ru

У суботу, 17 мая, на плошчы Леніна пройдзе шостае рэгіянальнае свята-конкурс “Лазовыя карункі”.

У ім прымуць удзел больш за 40 майстроў лозапляцення з дзевяці раёнаў Мінскай вобласці.

Цягам трох гадзін яны будуць ствараць твор з лазы. А журы вызначыць лепшых у розных намінацыях, паведаміла метадыст раённага метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурна-асветніцкай работы Тамара Тышкоўская.

Пачнецца свята ў 11 гадзін.


←Музей истории города Минска приглашает вернуться в БССР

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика