Юныя артысты з Мядзела сталі лаўрэтамі ў Віцебску

Источник материала:  

Квартэт "Агеньчыкі". Фота забяспечана Аленай Касарэўскай

Прадстаўнікі Мядзельскай дзіцячай школы мастацтваў удала выступілі на міжнародным конкурсе-фестывалі дзіцячай і юнацкай творчасці “На сцэне “Славянскага базару”.

Праходзіў ён у Віцебску з 4 па 7 мая.

Дуэт Фрыды Савіцкай і Каці Ардынец у сваёй намінацыі стаў лаўрэтам другой ступені. А квартэт “Агеньчыкі” – лаўрэтам трэцяй ступені, паведаміла дырэктар дзіцячай школы мастацтваў Алена Касарэўская. У “Агеньчыках” разам з названымі дзяўчынамі спяваюць Мікіта Сямітка і Аляксандр Нікіценка.

Сёлета гэта не першы поспех юных мядзяльчан. У сакавіку і квартэт “Агеньчыкі”, і дуэт “NiKi” ў складзе Мікіты і Аляксандра сталі лаўрэтамі другой ступені на міжнародным конкурсе-фестывалі “Славяначка-2014” у Брэсце.

←В Минске открылась выставка «Back in BSSR»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика