«Млечны Шлях» Кузьмы Чорнага

Источник материала:  
9 і 10 мая ў праекце «Тэатр Беларускага радыё» — радыёспектакль у дзвюх частках «Млечны Шлях» паводле аднайменнага рамана класіка беларускай літаратуры Кузьмы Чорнага.

Між іншым, у фондах Беларускага радыё захоўваецца шмат радыёспектаклей і пастановак паводле мастацкіх твораў пра вайну. І ў гэтым «ваенным летапісе» можна знайсці імёны многіх знакамітых пісьменнікаў: Мележа і Быкава, Шамякіна і Адамовіча, Губарэвіча і Чыгрынава, Стральцова і Дударава ды іншых.

Кузьма Чорны задуму свайго рамана «Млечны Шлях» сфармуляваў як «беларускі чалавек сярод сваіх еўрапейскіх суседзяў у часе Айчыннай вайны». Пісьменнік скончыў гэты твор незадоўга да сваёй смерці, у год вызвалення Беларусі. Праз сем дзесяцігоддзяў упершыню паводле рамана здзейснена радыёпастаноўка.

Гэта філасофскае прачытанне ваеннай тэмы як агульнага зла для ўсіх народаў Еўропы. Гэта роздум пра лёс чалавецтва і лёс цывілізацыі, якія цалкам залежаць ад людзей. А Млечны Шлях — сімвал вечнасці і чысціні, што аб’ядноўвае не толькі персанажаў твора, але і ўсе пакаленні, якія калі-небудзь жылі на Зямлі, з намі, сучаснікамі.

Ролі выконваюць: народны артыст СССР Генадзь Аўсяннікаў, народныя артысты Беларусі Віктар Манаеў, Арнольд Памазан, Марыя Захарэвіч, Мікалай Кірычэнка і інш.

Вера ГНІЛАЗУБ, «СГ»

←Лучшие музыканты из восьми стран выступят в Минске на "Джазовых вечерах"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика