У Гомелі гурт "Млын Сонца" зладзіў этнавечарыну з удзелам вясковага гарманіста: суп варылі і "Маразулю" таньчылі
05.05.2014 17:30
—
Новости Культуры
Увечары ў нядзелю надвор'е было пасмурным, халадэча і мярзотны мелкі дожджык. Затое на танцпляцы гарадскога цэнтра культуры было горача: хлопцы і дзяўчаты таньчылі пад гармонік беларускія традыцыйныя танцы і пад музыку гурта "Млын Сонца" еўрапейскія сярэднявечныя.

Прыкметна, што на вечарыну прыйшлі не толькі тыя, хто ведае гэтыя танцы, але і тыя, хто хацеў бы ім навучыцца. Для іх быў майстар-клас, які давалі "талакоўцы" Ірына Глушэц і Пятро Цалка, а таксама Юлія Мацюшкова з клуба гістарычнага танца "Бельфіорэ".

А таньчылі шмат чаго: польку "Бабачку", "Ночку", "Базар", "Падыспан", "Ойру", "Грэнджынджэр дэ дуобус", "Шатландскі бранль", "Друмул Дракулі" і, канешне ж, "Маразулю", куды ж без яе? Гулялі ў народную гульню "Суп варыць".
Посмотреть видео (файл 6.5 МБ будет загружен на ваше устройство)
"Млын Сонца" заўсёды ў творчым пошуку, вось і фарматы этнавечарын прыдумваюць заўсёды разнастайныя. На гэты раз фішкай вечара быў гарманіст з вёскі Маркавічы Віктар Шыпкоў - малады таленавіты хлопец. Гарманіст ён сапраўды выдатны. Нават прапанаваў такое спаборніцтва - граць да апошняга танцора, пакуль усе не стомяцца: "Ці я вас перайграю, ці вы мяне ператанцуеце".
Посмотреть видео (файл 11.3 МБ будет загружен на ваше устройство)
Нагадаем, дэбютная этнавечарына, якую ладзіць гурт "Млын Сонца", адбылася чатыры гады таму, а ўсяго іх было пяць. І на гэты раз было цікава: як заўсёды шмат эмоцый, пазітыўны настрой і прэм'ера ўласнай песні гурта. Слухачы ўпершыню пачулі "Раку" на словы жыхаркі Светлагорскага раёну Вольгі Грынь і музыку Валянціны Міронавай.

- Мы ведаем, што ў Гомелі ёсць людзі, якім падабаецца танчыць беларускія і сярэднявечныя танцы. Ім хочацца падзяліцца сваім захапленнем з іншымі, навучыць людзей, якім гэта таксама цікава. У этнасе закладзены нашыя карані, і нельга пра гэта забываць, - распавяла TUT.BY лідэр гурта "Млын Сонца" Валянціна Міронава. - З кожнай этнавечарынай да нас далучаюцца новыя людзі, і гэта вельмі прыемна. Яны не толькі слухаюць нашу музыку, а адчуваюць яе разам з намі.

![]() |