Iншая «Масква»

Источник материала:  

Кінатэатр «Масква» адкрыецца пасля мадэрнізацыі 1 мая. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў дырэктар філіяла кінатэатра «Масква» Аляксандр Ліцвіновіч.

«Кінатэатр абнавіўся цалкам: ад касавых апаратаў да кіназалы. У зале ўстаноўлены новае лічбавае абсталяванне 2D, камфартабельныя крэслы. Акрамя таго, цяпер тут ёсць VIP-зона і VIP-ложа на 36 месцаў. Таксама ў кінатэатры з’явіўся новы бар, а вось залы рускага більярда, якая працавала ў «Маскве» раней, больш не будзе», — сказаў Аляксандр Ліцвіновіч, адзначыўшы, што скарацілася і колькасць месцаў у кіназале. Сёння яна разлічана на 700 месцаў замест ранейшых 873.

Адкрыецца кінатэатр прэм’ерай фільма «Кухня ў Парыжы», які стане лагічнай звязкай паміж 3-м і 4-м сезонамі расійскага серыяла «Кухня». Аматараў баевікоў 1 мая ў «Маскве» парадуюць паказам фільма «Новы Чалавек-павук: высокае напружанне». У час вячэрняга сеанса ў кінатэатры пакажуць амерыканскую камедыю «Іншая жанчына», якая раскажа гледачам гісторыю пра тое, да чаго можа прывесці інтрыжка жанатага мужчыны з дзвюма жанчынамі.

Кінатэатр «Масква» пабудаваны па індывідуальным праекце архітэктараў «Белдзяржпраекта» Віктара Крамарэнкі, Уладзіміра Шчарбіны, Міхаіла Вінаградава. Узвядзенне будынка пачалі ў 1976 годзе, а адкрыўся самы буйны на той час кінатэатр у Беларусі ў 1980-м.

←Мясникович ознакомился с результатами модернизации кафедры Белгосуниверситета культуры и искусства, которую финансировало правительство

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика