Здраўнёўскія пакутнікі: якія выпрабаванні перажыла пры Саветах сям'я Іллі Рэпіна
24.04.2014 13:50
—
Новости Культуры
Нарэшце, праз 7 месяцаў пасля ліста Н.І. Троцкай, 30 лістапада 1923 г. член Храпавіцкага валвыканкама С.І. Івашняў выехаў у Здраўнёва для ажыццяўлення абследавання. Складзены акт з'яўляецца важным дакументам для правядзення рэканструкцыі забудовы сядзібы, у якім, што асабліва каштоўна, акрамя звестак пра характар і стан пабудоў, пазначаюцца іх памеры.
11 снежня акт разам з суправаджальным лістом Храпавіцкага валвыканкама пачаў узыходжанне па бюракратычнай лесвіцы. Забаўна, што ў суправаджальных пісьмах захоўвалася фраза - "ліставанне з нагоды абследавання сямейнага і маёмаснага становішча прафесара жывапісу Рэпіна". І толькі ў апошнім лісце арганізацыйнага аддзела УЦВК у аддзел навукі Наркамаса ад 17 студзеня 1924 г. у машынапіс ад рукі была ўнесена праўка "<…> становішча сям'і прафесара жывапісу Рэпіна". Зрэшты, і такая фармулёўка не ўносіла поўнай яснасці, пра якую сям'ю ідзе гаворка.
Матэрыялы абследавання былі адасланы ў аддзел музеяў "па прыналежнасці", і, як можна зрабіць выснову з далейшага развіцця падзей, ніякіх мер па рамонту пабудоў сядзібы прадпрынята не было. Сям'і Т.І. Рэпінай-Язевай удалося ў рэшце рэшт вырашыць толькі зямельнае пытанне, а новы дом для сябе будаваць уласнымі сіламі.
Наперадзе сям'ю Рэпіных-Дыяканавых чакалі некалькі адносна спакойных гадоў, якія прайшлі ў турботах па гаспадарцы і клопатах з дзецьмі, са сваімі маленькімі сямейнымі радасцямі. Але ў 1929 г. пачалася новая хваля рэпрэсій у адносінах да "былых", і толькі дзякуючы заступніцтву А.В. Луначарскага ўдалося ўнікнуць здавалася непазбежнага раскулачвання і высялення.
У рэшце рэшт родныя мастака ў ліпені 1930 г. пакінулі Здраўнёва і выехалі ў Фінляндыю. Да моманту ад'езду галоўны дом сядзібы прыйшоў у такі варты жалю стан, што яго давялося прадаць на дровы.
Артыкул апублікаваны ў серыі праекта "Віцебск: папулярнае мінулае".