Альбом старадаўніх малюнкаў Магілёва рыхтуе да выдання Музей гісторыі горада
22.04.2014 11:28
—
Новости Культуры
Альбом старадаўніх малюнкаў Магілёва рыхтуе да выдання Музей гісторыі горада. Дзякуючы спонсарскай дапамозе, музейным работнікам удалося сабраць найкаштоўнейшую калекцыю малюнкаў Магілёва 17-18 стагоддзяў. Упершыню чорна-белыя ў арыгінале матэрыялы будуць прадстаўлены ў альбоме ўжо ў колеры.
У калекцыі не толькі выявы горада, добра знаёмыя магілёўскім гісторыкам і аматарам даўніны, але і малюнкі, што раней не экспанаваліся, распавёў дырэктар Музея гісторыі Магілёва Аляксей Бацюкоў. "Магчыма, там будуць малюнкі, якія раней ніколі не былі прадстаулены публіцы. Справа ў тым, што ёсць жа выявы Магілёва ў бібліятэках і музеях Расіі, Украіны, Польшчы. Мы зараз гэтыя выявы сістэматызуем. І рыхтуем да таго, каб прэзентаваць іх у выглядзе аднаго альбома".
Зразумела, што такі альбом для паўнаты уражанняў пажадае займець у сябе кожны неабыякавы да гісторыі турыст або дэлегат. Чалавеку любога рангу будзе пра што даведацца з альбама для развіцця свайго кругагляду. Тым больш, што ў альбоме будуць каментарыі да кожнага малюнка. Над гэтым працуюць супрацоўнікі музея.
Яшчэ адзін не менш амбіцыйны праект: пад эгідай музея хутка будзе перавыдадзена кніга 18 стагоддзя - "Дзіўныя паведамленні пра езуітаў у Беларусі", паведаміў Аляксей Бацюкоў. "Зараз скончыўся пераклад кнігі з нямецкай мовы на беларускую. І мы ўжо рыхтуемся выдаць кнігу па падпісцы. Пераклад зроблены даслоўны".
Гэтая кніга, выкупленая не так даўно за сродкі, ахвяраваныя музею жыхаром Масквы. Часам набыткі, якія трапляюць у калекцыі музея, здольны здзівіць нават гісторыкаў. Нядаўна набытыя фотадакументы распавялі пра тое, што тэхналогія 3D была вядомая Магілёву яшчэ ў 19-м стагоддзі. Як адзначыў Аляксей Бацюкоў, "адзін з апошніх нашых набыткаў, вельмі каштоўных для нас, гэта першае магілёўскае 3D. На адным фотаздымку выява Ратушы, на другім - вуліца Віленская. А на трэцім - прыстань з рачной паліцыяй. Гэта выразна відаць: фотаздымак якасна зроблены. І, дзякуючы гэтаму, стала вядома, што ў Магілёве была такая паліцыя, а таксама можна вызначыць і пэўнае месца, дзе канкрэтна яна знаходзілася".
Гісторыя Магілёва шматгранная і цікавая. Фанфары ў гонар шматвяковай аповесці горада неўзабаве ўрачыста будзе выконваць гарадскі трубач. Праўда, гэта будзе механізм, створаны майстрам гадзіннікавых спраў. Скульптура фанфарыста, ростам з юнака, з'явіцца на вежы Ратушы да Дня горада. І будзе несці службу, штодня выконваючы гарадскую фанфару. Скульптар Андрэй Вераб'ёў працуе над стварэннем фігуры трубача. А вобраз фанфарыста падгледзелі у фондах музея. Тут была знойдзена статуэтка канца 17-га - пачатку 18-га стагоддзя, паведаміў Аляксей Бацюкоў. "Гэтая фігурка хутчэй створана паводле вобраза мясцовага маладога чалавека, апранутага ў трохвуголку. Выразна відаць канкрэтныя рысы: вочы, вусны, юнацкія шчочкі. Гэта ўсё нам і дало магчымаць скласці вобраз пэўнага магілёўца".
Да таго ж да Дня горада Музей гісторыі Магілёва ў абноўленай выставачнай зале пакажа першую экспазіцыю. На ёй будуць прадстаўлены самыя значныя археалагічныя знаходкі, якія абвяшчаюць пра гісторыю магілёўскай зямлі, пачынаючы з дагістарычных часоў.