Смагу наталіць ля крыніцы радасці
18.04.2014
—
Новости Культуры
У Гродзенскім дзяржаўным музеі гісторыі рэлігіі пачнецца святочная выстава.
Абразы, гравюры, вышыўка, кнігі канца XVIII — пачатку ХІХ стагоддзя з фонду музея будуць прадстаўлены гледачам да канца мая.
— Гэтыя рэчы з евангельскімі сюжэтамі раней не былі штодня даступныя для наведвальнікаў, — расказвае старшы навуковы супрацоўнік музея Галіна Хамко. — Другая частка выставы — «Вялікдзень — крыніца радасці» распавядае аб падрыхтоўцы да гэтага вялі-кага свята ў звычайным штодзённым жыцці. Велікодныя сувеніры — гэта фрагменты калекцыі мастачкі Алены Чумрай.
Трапіць на выставу можна кожны дзень, акрамя панядзелка, з 10.00 да 18.00.