Гарачым воскам па сырым яйку

Источник материала:  

У Музеі беларускага народнага мастацтва ў Раўбічах праводзяць майстар-класы па роспісе яек да Вялікадня.

Навучыцца такому старадаўняму спосабу можна да 20 красавіка. Каб заняцца прыкладной творчасцю пад кіраўніцтвам супрацоўніка музея, трэба папярэдне запісацца на любы дзень, акрамя выхадных: панядзелка і аўторка.

— Гэта вельмі цікавая традыцыя — распісваць сырое яйка гарачым воскам, фарбаваць і затым, здымаючы некаторыя пласты, атрымліваць прыгожыя малюнкі, — расказвае загадчыца філіяла Вольга Залуцкая. — Нашы работнікі навучыліся гэтаму, цяпер гатовыя падзяліцца сваім майстэрствам з іншымі.

Трохгадзінны майстар-клас складаецца з тэарэтычнай і практычнай частак, а пасля ёсць магчымасць наведаць выставу «Ажурная фантазія» з паўсотняй работ Аляксандра Рыжэўскага, які займаецца разьбой па шкарлупіне яек.

←Игорь Логвинов стал лауреатом премии Международной ассоциации издателей

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика