Акно ў нязнаны свет
Сёння дакранёмся да творчасці Максіма Багдановіча і ўспомнім яго верш «Возера», які паэт напісаў у 1910 годзе. Твор невялікі па памеры, таму маж-ліва прывесці яго цалкам:
Стаяў калісь тут бор стары,
І жыў лясун у тым бары.
Зрубалі бор — лясун загінуў.
Во след яго ад той пары:
Сваё люстэрка ён пакінуў.
Як у нязнаны свет акно,
Ляжыць, халоднае, яно,
Жыццё сабою адбівае
І ўсё, што згінула даўно,
Ў цёмнай глыбіні хавае.
А вось пераклад гэтага верша на рускую мову, які зрабіў Іван Карасёў:
Слыхал, когда-то был здесь бор,
И жил в нем леший с давних пор.
Срубили бор, и леший сгинул,
Людской заслышав разговор.
Здесь зеркальце свое он кинул.
Как света тайного окно,
Лежит холодное оно,
Свой век спокойно доживая,
И все, что минуло давно,
В глубинах темных сокрывает.
Цяпер некалькі слоў звычайных перакладаў:
Неряха — шмаравоз
Ходули — дыбы
Запачкать — загнюсіць
Стыдно — сорамна
Пучеглазый — лупаты
Сплетня — плётка
Укор — ушчуванне
На гэтым сёння ставім кропку. У наступны раз, спадзяюся, зноў нешта цікавае пашукаем.