У Гродне гукалі вясну спевамі і каляровымі стужкамі

Источник материала:  
31.03.2014 13:24 — Новости Культуры

Гуканне вясны з забавамі і танцамі зладзіла 30 сакавіка гродзенская "Суполка традыцыйнай культуры" сумесна з антыкафэ "Живое время".



Хаця цёплае вясенняе надвор'е ўжо ўсталявалася, гукаць вясну яшчэ не позна. Даўней вясну гукалі прыкладна ў сярэдзіне сакавіка, але і канец месяца яшчэ ўпісваецца ў перыяд гукання. Наогул, сама традыцыя мае вельмі глыбокія, яшчэ дахрысціянскія карані.



Продкі беларусаў верылі, што вясну на сваіх крылах прыносяць птушкі, што вяртаюцца з выраю, таму гуканне пачалося з майстар-класа па стварэнню адмысловай "Птушкі-Радасці". Гатовых птушачак па традыцыі трэба было б павесіць на дрэва, але ў двары антыкафэ дрэваў не знайшлося, таму былі выкарыстаныя звычайныя ніткі. Таксама на іх вешалі каляровыя стужкі. Даўней лічылася, што такія ўпрыгожванні трэба вывешваць як мага вышэй, каб птушкі, што вяртаюцца, хутчэй іх заўважылі.




Гэтаксама вясну заклікалі прыходзіць хутчэй песнямі. Актыўная частка гукання працягнулася традыцыйнымі забавамі і танцамі, да якіх акампаніравалі мясцовыя музыкі Hurdy gurdy i Selva magica.

←Никас Сафронов: "Малевич - шарлатан, Марк Шагал - мошенник"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика