Лямцавая батлейка: у Гродне шведская карова размаўляла па-беларуску

Источник материала:  
24.03.2014 10:45 — Новости Культуры

У нядзелю, 23 сакавіка, маленькім гарадзенцам паказалі спектакль паводле кнігі шведскай пісьменніцы Юі Вісландэр "Мама Му чытае і прыбірае". Лямцавая батлейка Веранікі Фаміной распавяла пра прыгоды незвычайнай каровы і яе сябра Крумкача.



Напачатку сустрэчы вядучая Хрысціна Марчук правяла невялічкі конкурс на веданне роднай мовы. Дзецям было прапанавана перакласці на беларускую мову такія словы, як "птица", "ворон", "краска" і "сливки". Апошняе слова выклікала ў дзяцей невялікія цяжкасці, але з дапамогай бацькоў усе даведаліся, што гэта "вяршкі".



Дзеці з цікавасцю назіралі за каляровымі лямцавымі фігуркамі Крумкача і Каровы падчас спектакля. Акрамя таго, малыя актыўна ўдзельнічалі ў пастаноўцы: адказвалі на пытанні акцёраў і дапамагалі героям прыбіраць у кароўніку пасля таго, як ветрагон раскідаў сена па залі.





Лямцавая батлейка створана Веранікай Фаміной і Святланай Бень паводле кніжак шведскай пісьменніцы Юі Вісландэр. Пераклад на беларускую мову зроблены Надзеяй Кандрусевіч. Імпрэза адбылася ў сценах грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Фацімскай пры падтрымцы кампаніі "Будзьма беларусамі!".

←Студенты из Средней Азии проведут в Витебске городской праздник Навруз

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика