Дзякуй людзям

Источник материала:  

Яны дапамаглі вярнуць у храм вёскі Баркалабава Быхаўскага раёна страчаную калісьці святыню.

Яе знікненне і новае з’яўленне вернікі лічаць сапраўдным цудам. Крыж першага баркалабаўскага святара айца Васіля, які належаў царкве іконы Казанскай Божай Маці, знік у 20-я гады мінулага стагоддзя. Як потым стала вядома, яго захоўвалі мясцовыя жыхары. У 2006 годзе крыж прынесла ў храм ураджэнка Баркалабава Лілія Ліцвінава.

На той час у царкве ішлі рамонтныя работы. І адзін з будаўнікоў выказаў жаданне ўзяць святыню на рэстаўрацыю. Прыхаджане паверылі яму, аднак «рэстаўратар» знік. Праз нейкі час яго знайшлі, крыж канфіскавалі, і… сляды яго зноў згубіліся.

Вярнуць рэліквію вернікам дапамагла дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Таццяна Кананчук, да якой сяляне звярнуліся з запытам. Садзейнічанне ў гэтай справе аказаў таксама намеснік прэм’ер-міністра Анатоль Тозік. У выніку крыж заняў сваё месца ў Баркалабаўскім храме.

←Культурно-просветительский центр памяти Первой мировой войны будет создан в Беларуси

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика