Кастынг акцёраў для новай пастаноўкі Тэатра Ч!
Ствральнік аднаго з найлепшых спектакляў 2013 г. “ДЗЯДЫ” паводле Адама Міцкевіча, незалежная тэатральная кампанія “Тэатр Ч” паведамляе аб пачатку падрыхтоўкі новага спектакля «Смутак Сатаны» паводле містычнага рамана англійскай пісьменніцы Марыі Карэлі.
У сувязі з гэтым запрашаем на кастынг АКЦЁРАЎ: дзяўчын мадэльнай знешнасці, мужчын атлетычнага целаскладу ва ўзросце ад 30 да 50 гадоў, а таксама жанчын і мужчын ва ўзросце ад 55 гадоў.
Кастынг пройдзе 25 і 26 САКАВІКА !! Артыстаў просім высылаць сваё рэзюмэ і партфоліо да 24 сакавіка на e-mail: g-business@list.ru. Падрабязная інфармацыя пра час і месца правядзення адбору будзе паведамляцца індывідуальна кожнаму па выніках завочнага тура. Тэлефон для даведак 375-17-2848228 .
Для стварэння пастаноўкі зноў збярэцца выбітная творчая каманда, якую ўзначаліць лаўрэат шматлікіх міжнародных узнагарод рэжысёр Рамунэ Кудзманайтэ (Літва). Музыку, у сваю чаргу, спецыяльна для спектакля напіша Фаўстас Лаценас, а сцэнографам і мастаком па касцюмах стане мастачка Вілма Галяцкайтэ.
Нагадаем, што Тэатр Ч з поспехам паставіў спектакль «ДЗЯДЫ» паводле аднайменнага твора класіка сусветнай літаратуры Адама Міцкевіча, прэм'ера якога адбылася 17 і 18 красавіка 2013 года, атрымаўшы ўзнёслыя водгукі гледача і прафесійных крытыкаў.