У Мядзеле можна пабачыць “Свет насякомых”
07.03.2014
—
Новости Культуры
У музеі народнай славы праходзіць выстава “Свет насякомых”.
На ёй прадстаўлены экспанаты з фондаў дзяржаўнага музея прыроды і экалогіі. Тут можна пабачыць матылькоў (як беларускіх, так і трапічных), жукоў, цыкад, скарпіёнаў павукоў, прусакоў ды іншых насякомых. Выстава працягнецца да 20 сакавіка, паведаміла галоўны захавальнік фондаў музея Наталля Бурак.
Алесь ВЫСОЦКІ.
Фота з сайта fantom-xp.com