Шляхецкі баль-маскарад. У Віцебску адрадзілі танцавальныя традыцыі продкаў

Источник материала:  
23.02.2014 11:22 — Новости Культуры


Хрысціна, загадчыца літаратурна-драматычнай часткі Беларускага тэатра "Лялька", і яе сяброўка, настаўніца беларускай мовы і літаратуры Эла Каржыцкая арганізоўваюць танцавальныя вечары для дам і кавалераў ужо больш за пяць гадоў. І дзякуючы іх намаганням Віцебск стаў сапраўднай бальнай сталіцай Беларусі.

Акрамя "Рэдутаў", у горадзе над Дзвіной праходзілі "Касіны" (назва паходзіць ад слова "казіно", гульнявыя вечары), дабрачынныя балі, шляхецкія салоны і летнія пікнікі. Для кожнага балю шукаюць якую-небудзь адметнасць. Так, самая доўгая танцавальная імпрэза доўжылася чатыры гадзіны! А адзін баль быў белым - дамы запрашалі кавалераў.

Улюбёных у танец і жадаючых быць "старамодна моднымі" ў Віцебску становіцца ўсё больш і больш. Яно і не дзіўна: баль - гэта ж так выкшталцона, рамантычна і прыгожа!


←Виртуальная экскурсия по музею Оранжери, или Где хранится самая большая коллекция Сутина

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика