Пайшоў з жыцця вядомы віцебскі мастак, "кароль шрыфтоў" Рыгор Клікушын
13.02.2014 17:42
—
Новости Культуры
Рыгор Клікушын з'яўляецца аўтарам 9 кніг і вучэбных дапаможнікаў, прысвечаных мастацтву шрыфта, рэкламных, мастацка-афарміцельскіх, дэкаратыўных шрыфтоў (36 шрыфтоў - аўтарскія). Ён аформіў больш за 70 кніг. Клікушына часта называлі "каралём шрыфтоў".
Жыхарам Віцебска творчасць Рыгора Піліпавіча вядомая таксама па шэрагу гравюр на ліноліуме, якія адлюстроўваюць краявіды горада, у тым ліку знікшыя. Да канца жыцця мастак вёў дзённікі, якія ўласнаручна афармаляў у выглядзе кніг. Каля трыццаці тамоў гэтых унікальных мемуараў захоўваюцца ў абласным архіве.