Пад Гродна мясцовыя бінесмены аднаўляюць былы маёнтак Тызенгаўза

Источник материала:  
11.02.2014 18:20 — Новости Культуры

Адраджэнне гістарычных аб'ектаў - звычайна справа дзяржавы або буйных фінансавых ці прамысловых структур. Каб даведацца, чаго ў такой справе можа дасягнуць прыватная асоба, карэспандэнт "Звязды" накіраваўся ў вёску Караліно Гродзенскага раёна, дзе завяршаецца аднаўленне старажытнай сядзібы, гаспадаром якой у другой палове XVІІІ стагоддзя быў гарадзенскі стараста, падскарбій Вялікага Княства Літоўскага Антоній Тызенгаўз.



Аднойчы ўбачыць і вярнуцца

Знаёмства з аграсядзібай "Каралінскі фальварак Тызенгаўза" пачынаецца з уязной брамы, пабудаванай з буту і камення ў другой палове XVІІІ стагоддзя. Гэта адзін з нямногіх гістарычных аб'ектаў, што захаваўся практычна цалкам і патрабуе хіба што невялікай рэстаўрацыі.

Павел Клімук, ініцыятар адраджэння сядзібы і адзін з яе цяперашніх гаспадароў, упершыню пабываў тут яшчэ ў 1992 годзе, калі пасля заканчэння Мінскага медінстытута прыехаў па размеркаванні ў Гродна.

- Ні­я­ка­га жыл­ля ў аб­лас­ным цэнт­ры не да­лі, і та­ды я "па­клаў во­ка" на Ка­ра­лі­но. Вель­мі спа­да­ба­лі­ся ту­тэй­шыя мяс­ці­ны, дзе спа­чат­ку і ха­цеў па­бу­да­ваць дом. Але ў той час не скла­ла­ся: учас­так пад дом вы­дзе­лі­лі ў су­сед­ніх Ка­роб­чы­цах. Там па­бу­да­ваў­ся і жыў. А ў 2003 го­дзе лёс зноў пры­вёў мя­не ў Ка­ра­лі­но.

Па­вел Клі­мук ужо даў­но зай­ма­ец­ца ў Грод­не пры­ват­най ме­ды­цын­скай прак­ты­кай, па­бу­да­ваў сваю клі­ні­ку. Але толь­кі пра­фе­сій­ны­мі кло­па­та­мі не аб­ме­жа­ваў­ся.

- Ці­ка­васць да гіс­та­рыч­ных ся­дзіб з'я­ві­ла­ся ў мя­не яшчэ са сту­дэнц­кіх ча­соў. Акра­мя пра­цы ў бу­дат­ра­дах, мы яшчэ пры­ма­лі ў Мін­ску ва­лан­цё­раў з Да­ніі, Гер­ма­ніі, Фран­цыі. Па­каз­ва­лі ім Бе­ла­русь, ра­зам пра­ца­ва­лі на рас­коп­ках у Тра­ец­кім прад­мес­ці. А по­тым бы­лі за мя­жой у між­на­род­ных мо­ла­дзе­вых ла­ге­рах, дзе жы­лі ў ста­ра­жыт­ных ся­дзі­бах. Там я ўпер­шы­ню ўба­чыў, як мож­на на­ват у бу­дын­ку, дзе ма­ла што за­ста­ло­ся з да­лё­кай мі­нуў­шчы­ны, за­ха­ваць гіс­та­рыч­ны ка­ла­рыт.

Па­шчас­ці­ла Паў­лу і на сяб­роў, якія, ка­жа, яго "за­цяг­ну­лі ў гіс­то­рыю" - гіс­то­ры­каў, ар­хі­тэк­та­раў, свя­та­роў.

- Дзя­ку­ю­чы сяб­рам я да­ве­даў­ся, хто та­кія Кас­тусь Ка­лі­ноў­скі, Ла­ры­са Ге­ні­юш, Мі­ха­іл За­бэй­да-Су­міц­кі… Чым ад­роз­ні­ва­юц­ца, на­прык­лад, Дзя­рэ­чын, Зэ­льва і Ваў­ка­выск. Што для на­шай кра­і­ны азна­чае Грун­вальд. Бра­лі мы з су­пра­цоў­ні­ка­мі клі­ні­кі аў­то­бус (як пра­ві­ла, на Дзень ме­ды­ка) і еха­лі ў па­да­рож­жа па Гро­дзен­шчы­не, по­тым - па Брэст­чы­не. Я па-ін­ша­му ўба­чыў на­шу Бе­ла­русь. Яна ад­кры­ла­ся мне ў зу­сім ін­шым ра­кур­се, чым апіс­ва­ла­ся ў не­ка­то­рых гіс­та­рыч­ных кні­гах. Пра­чну­ла­ся, да­руй­це за высака­моў­насць, неш­та па­тры­я­тыч­нае.

- Ад­сюль і жа­дан­не па­кла­па­ціц­ца аб гіс­та­рыч­най ся­дзі­бе ў вёс­цы Ка­ра­лі­но?

- Так. Гэ­та звя­за­на перш за ўсё з тым, што ад­ным з яе ўла­даль­ні­каў быў Ан­то­ній Ты­зен­гаўз - ве­лі­чы­ня, ле­ген­дар­ная асо­ба ў гіс­то­рыі на­ша­га краю, ча­ла­век, у якім, ня­гле­дзя­чы на ўсе па­мыл­кі і не­да­хо­пы, плю­сы ўсё роў­на пе­ра­важ­ва­юць. Ка­лі б я гэ­та­га не ве­даў, то, мо­жа, і не "цюк­ну­ла" б у ду­шы, каб узяц­ца за вы­ра­та­ван­не ся­дзі­бы. Ня­хай гэ­та бу­дзе наш па­да­ру­нак па­мя­ці Ан­то­нія Ты­зен­гаў­за.



Во­чы ба­яц­ца, а ру­кі ро­бяць

Ад­наў­лен­не гэ­та­га гіс­та­рыч­на­га аб'ек­та сям'я Клі­му­коў у парт­нёр­стве з сем'я­мі Коб­рын­цаў, Цюль­ке­ві­чаў і Крыс­ці­но­ві­чаў праводзяць з 2003 го­да. Як ка­жа Па­вел Клі­мук, "во­чы ба­яц­ца, а ру­кі ро­бяць". І як пры­го­жа! З якой па­ва­гай да ту­тэй­шых адметнас­цяў!

Пры гэ­тым ідэя бы­ла ў тым, каб не прос­та неш­та ад­на­віць, па­бу­да­ваць, а каб са­мім тут жыць. Зя­мель­ныя ад­но­сі­ны з ра­ней­шы­мі ўлас­ні­ка­мі, ха­ця і не без праб­лем, але ўда­ло­ся вы­ра­шыць. І сён­ня Па­вел Клі­мук хоць і пра­цуе ў Грод­не, ад­чу­вае ся­бе вяс­ко­вым жы­ха­ром. Да­рэ­чы, што бы­ло ўлас­ці­ва і ра­ней­шым ула­даль­ні­кам ма­ёнт­ка, - з эле­мен­та­мі на­ту­раль­най гас­па­дар­кі: сад, ага­род, ры­ба са ста­ва, улас­на­га вы­ра­бу бул­кі, мас­ла, мяс­ныя да­лі­ка­тэ­сы.

- Жыць і пра­ца­ваць тут ёсць ка­му: у нас з На­тал­ляй 4 сы­ны. Ся­рэд­ні, на­прык­лад, ле­тась больш за 2 ме­ся­цы не зла­зіў з трак­та­ра - га­зо­ны вы­кош­ваў. А ма­лод­шы, пя­ці­га­до­вы, як зой­дзем у аль­тан­ку, то мо­жа ска­заць: "Та­та, да­вай пры­бя­рэм". І - за мя­цёл­ку. А ця­пер на ву­лі­цы не прос­та гу­ляе - бя­рэ ла­па­ту і снег чыс­ціць.

Ды і са­мо­му Паў­лу Аль­бі­на­ві­чу да­во­дзіц­ца не толь­кі кі­ра­ваць ра­бо­та­мі па ад­ра­джэн­ні ся­дзі­бы.

- Сён­ня ра­ні­цай за­хо­джу ў ка­нюш­ню, а там ва­да за­мяр­зае. Вя­до­ма, трэ­ба бы­ло тэр­мі­но­ва пры­маць ме­ры, каб по­тым не ця­гаць ва­ду вёд­ра­мі з ка­ло­дзе­жа.

Да­рэ­чы, пер­шае, за што ўзя­лі­ся ця­пе­раш­нія гас­па­да­ры, - гэ­та бу­ды­нак ка­нюш­ні, які ра­ней вы­ка­рыс­тоў­ваў­ся кал­га­сам пад фер­му і ад яко­га за­ста­ва­лі­ся прак­тыч­на толь­кі рэшт­кі ста­ра­жыт­ных сцен і дах, за­ва­ле­ны ўнутр. Сён­ня там 8 ко­ней - роз­ных, у асноў­ным бе­ла­рус­кіх па­род. Гас­цям ся­дзі­бы пра­па­ну­юц­ца не толь­кі пра­гул­кі па на­ва­кол­лі на сан­ях ці на­ват у шы­коў­най ка­рэ­це, але і ўро­кі вер­ха­вой яз­ды.

Зра­зу­ме­ла, што не кож­ная па­бу­до­ва ма­ёнт­ка сён­ня вы­кон­вае тыя ж функ­цыі, што і ста­год­дзі та­му. Вось, на­прык­лад, бы­лое хала­дзіль­нае па­мяш­кан­не - ля­доў­ня. Зі­мой, ка­лі во­зе­ра за­мяр­за­ла, вы­ра­за­лі плас­та­мі лёд і пры­во­зі­лі сю­ды, дзе ра­зам з апілкамі вы­ка­рыс­тоў­ва­лі для за­хоў­ван­ня пра­дук­таў. Сён­ня ў та­кім ха­ла­дзіль­ні­ку па­трэ­бы ня­ма, ад­нак у ця­пе­раш­нім жы­лым будын­ку, яго ін­тэр'­еры за­ха­ва­ны дух гіс­то­рыі - тоў­стыя сце­ны, ацяп­лен­не дро­ва­мі. На­ват для ту­тэй­шых дрэў уз­рост ці шко­да ад пры­род­най сты­хіі - яшчэ не "пры­га­вор". Ясень, які рос по­бач з ка­нюш­няй, пра­цяг­вае "жыць" у пры­ступ­ках бы­лой ля­доў­ні. А дуб, які па­гра­жаў фун­да­мен­там ін­ша­га бу­дын­ка, стаў у ім апо­рай для пе­ра­крыц­ця дру­го­га па­вер­ха. І не прос­та кан­струк­цы­яй, а яшчэ і драў­ля­най скульп­ту­рай, якая, па за­дум­цы Паў­ла Клі­му­ка, сім­ва­лі­зуе бе­ла­ру­саў, іх про­ці­ста­ян­не злым сі­лам.

- Ба­чы­це, меч по­бач, але ж ён ні на ка­го не пад­ня­ты.

Па­ва­га да гіс­то­рыі ад­чу­ва­ец­ца на­ват та­ды, ка­лі ся­дзіб­ныя аб'­ек­ты на­огул не за­ха­ва­лі­ся. Вя­до­ма, на­прык­лад, што ў ту­тэй­шых мяс­ці­нах бы­лі рас­паў­сю­джа­ны ва­дзя­ныя млы­ны. А по­тым, як у вёс­цы Ка­ра­лі­но, ім прый­шлі на зме­ну вода­на­пор­ныя ве­жы. Та­кая ве­жа і слу­жыць па пры­зна­чэн­ні, але яна зна­хо­дзіц­ца унут­ры ма­ке­та ва­дзя­но­га млы­на. Зроб­ле­ны ён па пра­ек­це млы­на ў вёс­цы Ад­эльск Гро­дзен­ска­га ра­ё­на, які пра­ца­ваў яшчэ да па­чат­ку 80-х га­доў мі­ну­ла­га ста­год­дзя.

За­ха­ва­на і яшчэ ад­на тра­ды­цыя вя­лі­кіх ма­ёнт­каў, якія заў­сё­ды ме­лі на сва­ёй тэ­ры­то­рыі, у за­леж­нас­ці ад ве­ра­выз­нан­ня гас­па­да­роў, цэр­каў­ку ці кас­цёль­чык. Ця­пе­раш­нія гас­па­да­ры ка­ра­лін­скай ся­дзі­бы ад­на­ві­лі і пе­рад­алі ка­та­ліц­ка­му пры­хо­ду ў Ка­роб­чы­цах кап­лі­цу, дзе для мяс­цо­вых жы­ха­роў пра­вод­зяц­ца ўсе рэ­лі­гій­ныя служ­бы, у тым лі­ку вян­чан­не і хрэсь­бі­ны.

І, вя­до­ма, дзе ста­ра­даў­няя ся­дзі­ба - там і ней­кія та­ям­ні­цы, за­гад­кі. На­прык­лад, у ад­ным з па­мяш­кан­няў сён­ня не пра­цуе ма­біль­ная су­вязь. Лі­та­раль­на за не­каль­кі кро­каў ад­сюль яна, хоць і з пе­ра­бо­я­мі, ёсць, а ў гэ­тым па­коі - ні­я­кіх шан­цаў. Тра­піць ту­ды мож­на праз пад­зем­ны ход, што вя­дзе да цэнт­раль­на­га ся­дзіб­на­га до­ма. Та­кі ход пад зям­лёй на вы­па­дак ней­кай па­гро­зы лі­чы­лі па­трэб­ным мно­гія па­ва­жа­ю­чыя ся­бе гас­па­да­ры ста­ра­жыт­ных ма­ёнт­каў. Сён­ня тут раз­ме­шча­на лет­няя пад­валь­ная кух­ня, а по­бач, у не­да­ступ­най для ма­біль­най су­вя­зі трон­най за­ле, - 12 крэс­лаў з ге­раль­ды­кай бе­ла­рус­кай шлях­ты. Звяр­та­еш ува­гу і на столь - на кам­па­зі­цыю з 12 клю­чоў да ад­на­го зам­ка. Гэ­та як сім­вал та­го, што ўсе лю­дзі, ня­гле­дзя­чы на іх по­гля­ды і перакананні, па­він­ны жыць у імя сва­ёй Ай­чы­ны.

"Жыць па-ін­ша­му не ўмею"

У на­ступ­ным го­дзе, раз­ліч­вае Па­вел Клі­мук, за­вер­шыц­ца рэ­кан­струк­цыя асноў­на­га ся­дзіб­на­га бу­дын­ка, дзе бу­дзе ка­вяр­ня. Мяр­ку­ец­ца так­са­ма ства­рыць му­зей­ную экс­па­зі­цыю, пры­све­ча­ную Ан­то­нію Ты­зен­гаў­зу і мяс­цо­вай эт­на­гра­фіі, рас­пра­ца­ваць ані­ма­цый­ную пра­гра­му для дзя­цей, каб у фор­ме за­ба­вы зна­ё­міць іх з гіс­то­ры­яй, ці­ка­він­ка­мі ка­ра­лін­ска­га ма­ёнт­ка і на­ва­кол­ля. Па­вел Клі­мук спа­дзя­ец­ца на за­ці­каў­ле­насць ама­та­раў ся­мей­на­га ад­па­чын­ку, су­пра­цоў­ніц­тва з ту­рыс­тыч­ны­мі фір­ма­мі.

- Як ка­мень ва­ду то­чыць, так і тут ра­бо­та па­ма­лень­ку ідзе. Гэ­та, пэў­на, зу­сім не леп­шы пра­ект з пунк­ту гле­джан­ня біз­не­су. Але як пра­ект для ду­шы, сям'і, вы­ха­ван­ня, па­ва­гі да на­шай гіс­та­рыч­най спад­чы­ны, яе па­пу­ля­ры­за­цыі - доб­ры. Спад­чы­на - гэ­та на­ша гіс­то­рыя. Гіс­то­рыя - гэ­та на­ша па­мяць. А па­мяць - гэ­та на­ша бу­ду­чы­ня. Мне так зда­ец­ца. І жыць па-ін­ша­му не ўмею.

←У чемпионата мира по хоккею-2014 собственного гимна не будет

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика