У Глыбокім выбіраюць гімн горада

Источник материала:  
04.02.2014 11:19 — Новости Культуры


У Глыбоцкім доме культуры завяршыўся конкурс на стварэнне гімна Глыбокага, прысвечанага 600-годдзю горада. Яго арганізатарамі з'яўляліся райвыканкам, раённы савет дэпутатаў, аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама. Прадставіць свой варыянт гімна маглі ўсе ахвотныя грамадзяне Рэспублікі Беларусь.

Прысутныя ў зале атрымалі лісты для галасавання, і прагучалі сем кампазіцый. Іх аўтарамі сталі паэты і музыканты з Глыбокага, Полацка і Браслава. З сямі кампазіцый прысутным трэба было выбраць адну і паставіць насупраць яе які-небудзь знак - птушачку, крыжык.

Падлічыўшы галасы, журы, якое ўзначаліў старшыня Глыбоцкага райвыканкама Алег Морхат, агучыла тры лепшыя варыянты гімну (паслухаць іх можна тут).

Пасля юрыдычнага зацверджання аўтары будуць узнагароджаныя грашовымі прэміямі ў памеры: за першае месца - 3 мільёны рублёў, другое - 2 мільёны рублёў, трэцяе - 1 мільён рублёў. Кампазіцыя, якая стане гімнам Глыбокага, будзе названа пазней.

←Гран-при 53-го Национального конкурса "Искусство книги" удостоено Полоцкое Евангелие издательства Белорусского Экзархата

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика