У Віцебску пакажуць спектакль, падчас якога гледачы будуць сядзець на сцэне

Источник материала:  
24.01.2014 13:34 — Новости Культуры


"Нечаканыя пераўвасабленні, недзіцячыя жарсці, выкрыццё таямніц, пакручастыя шляхі чалавечых узаемаадносінаў - усё гэта буде чапляць увагу гледача ў спектаклі "Кошкі-мышкі" паводле аднайменнай п'есы папулярнага ўкраінскага драматурга Аляксандра Марданя. Паводле задумы рэжысёра-пастаноўшчыка Юрыя Лізянгевіча дзеянне будзе адбывацца ў межах малой тэатральнай прасторы. Таму ў гледача з'явілася ўнікальная магчымасць - знаходзіцца на адной сцэне разам з удзельнікамі спектакля. Глядацкія крэслы размесцяць уласна на вялікай сцэне. Артысты будуць мець шчыльны кантакт з аўдыторыяй", - паведаміла TUT.BY кіраўнік літаратурна-драматычнай часткі тэатра Марына Пятрова.

У галоўных ролях - артысткі Тамара Кабяк, Таццяна Ліхачова і Юлія Крашэўская. Пераклад п'есы на беларускую мову зрабіла Вікторыя Дашкевіч, аўтар сцэнаграфіі і касцюмаў - Валянціна Праўдзіна, ідэя музычнага афармлення належыць Аляксандру Крыштафовічу, балетмайстар - Дзіяна Юрчанка.

←У Купалаўскім рыхтуюць новую прэм'еру - "Дон Жуан" Мальера ў перакладзе Хадановіча

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика