У Мядзеле раскажуць пра Японію
14.01.2014
—
Новости Культуры
японская лялька
У музеі народнай славы з 16 студзеня стартуе пазнавальна-адукацыйны праект “Планета Японія”.Прадстаўляе яго Японскі Цэнтр культуры і спорту “Добрасуседства” з Токіа.
Можна будзе пабачыць больш за 80 экспанатаў з Японіі. Гэта васковыя фігуры самураяў, персанажы японскіх казак, лялькі дзевятнаццатага стагоддзя, гравюры Такійскага Нацыянальнага музея, цацкі, абутак.
У залах будзе гучаць японская музыка, дэманстравацца відэа, паведаміла дырыктар музея Святлана Чарняўская. Ахвотныя змогуць прымерыць кімано, узяць у рукі веер ці зброю. Тэматычныя гутаркі і лекцыі правядуць спецыялісты Японскага Цэнтра.
Працягнецца выстава па 2 лютага.
Аддзел інфармацыі.
Фота забяспечана Святланай Чарняўскай.