Гарадзенскія лісты Ажэшкі прадалі з аўкцыёну: 18 помнікаў эпісталярнага жанру набылі на Allegro

Источник материала:  
13.01.2014 16:28 — Новости Культуры

Прадстаўленыя на продаж лісты перапіскі Ажэшкі з графам Антоніем Вадзінскім - польскім і французкім пісьменнікам і перакладчыкам. Нехта набыў іх па пачатковай цане 8 тысяч злотых.



Згодна апісанню прадаўца, у лістах апісваюцца погляды Ажэшкі, яе жыццё і творчасць - аб гэтым яе прасіў сам Вадзінскі, які меў намер пісаць аб ёй артыкул для франзуцкага часопіса "Revue Nouvelle".

Сярод іншага ў лістах ідзе гаворка пра край, дзе жыла пісьменніца, то бок Панямонне. Лісты датуюцца 1896-1903 гадамі, большасць з іх (16 з 18) напісаныя ў Гродне, што падкрэслівае іх вартасць для нашага горада.



Як піша прадавец, у лістах закранута вельмі шмат асабістых момантаў, у тым ліку сямейнае і духоўнае жыццё, творчасць, паўстанне 1863 года. Да аднаго з лістоў былі далучаныя дзве старонкі аўтарскіх афарызмаў Ажэшкі.

Кошт унікальнага "гарадзенскага архіву" Ажэшкі - 8 тысяч польскіх злотых, то бок недзе 24 мільёны беларускіх рублёў. Сума, мажліва, немалая для прыватнага калекцыянера, затое цалкам пад'ёмная для спонсара з ліку гарадскіх бізнэсоўцаў альбо кіраўнікоў прадпрыемтсваў. Падобны збор мог бы стаць, напрыклад, пярлінай музея Ажэшкі, які месціцца ў нашым горадзе.

На жаль, аўкцыён скончыўся 11 студзеня. Лістамі зацікавіўся толькі адзін чалавек, ён і набыў іх.

←В Брестской области создают поделки по традиции, которой 200 лет!

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика