I свечкі не гараць…
Верш «Белай ноччу» Ганна Ахматава напісала шостага лютага 1911 года ў Царскім Сяле ў час сваркі са сваім першым мужам Мікалаем Гумілёвым. Твор прасякнуты горыччу страты, хоць самой паэтцы споўнілася толькі 20 гадоў. Прапануем прачытаць верш на мове арыгінала:
Ах, дверь не запирала я,
Не зажигала свеч,
Не знаешь, как, усталая,
Я не решалась лечь.
Смотреть, как гаснут полосы
В закатном мраке хвой,
Пьянея звуком голоса,
Похожего на твой.
И знать, что все потеряно,
Что жизнь — проклятый ад!
О, я была уверена,
Что ты придешь назад.
А вось як ён гучыць у перакладзе на беларускую мову, які зрабіла Таццяна Папова:
Ах, дзверы не замкнёныя,
І свечкі не гараць,
Не знаеш, як, стамлёная,
Не клалася я спаць.
Глядзець на промняў золата
У цемрадзі лясной,
Хмялеючы ад голасу,
Што нагадаў мне твой.
Спазнаць жыццё пякельнае
І згубы забыццё!
Ах, як была я пэўная,
Што вернешся ты ўсё ж.
А цяпер, як заўжды, звернемся да звычайнай прозы. Вось некалькі слоў перакладаў:
Поэтесса — пяснярка
Предусмотрительно — прадбачліва
Всадник — вершнік
Шишка на лбу — гузак
Безупречный — бездакорны
На гэтым сёння ставім кропку. У наступны раз, спадзяюся, зноў нешта цікавае пашукаем.