Рыгор Сарока паставіў другі помнік Агінскаму

Источник материала:  

Сцэна з оперы “Міхал Клеафас Агінскі. Невядомы партрэт”.

Трэцяя прэм’ера оперы “Міхал Клеафас Агінскі. Невядомы партрэт” пройдзе ў дзень яго нараджэння – 25 верасня.

Першая прэм’ера прайшла 12 снежня ў Палацы культуры. Другая – праз два дні.

– Як я сябе магу адчуваць? Пры двух аншлагах, бітком набітых залах? – дзеліцца ўражаннямі Рыгор Сарока, галоўны дырыжор сімфанічнага аркестра Маладзечанскага музычнага каледжа імя Агінскага, мастацкі кіраўнік праекта пастаноўкі оперы. – Хто яшчэ можа ў Маладзечне запоўніць дзве залы?


У пастаноўцы браў удзел Маладзечанскі моладзевы музычны народны тэатр. Дарэчы, яго заснавалі яшчэ ў 2007 годзе пры каледжы. Кампазітар – Алег Залётнеў.

– Сёння ў нашым горадзе папса можа сабраць 200, 300 чалавек, але каб аншлаг? Гэта вялікі поспех, – лічыць спадар Рыгор. – І я шчаслівы. Шчаслівы, што падняў такую глыбу, што зрабіў горад оперным.

На прэм’еру запрасілі шмат гасцей: і з вобласці, і з Літвы. Прыехала сем дырыжораў з усёй Беларусі, шмат музыкаў і творчых людзей.

Старшыня Маладзечанскага райвыканкама Аляксандр Яхнавец быў ажно на дзвюх прэм’ерах.


– Мне з Літвы потым патэлефанавалі, – прыгадвае спадар Рыгор, – сказалі, што паставіў другі помнік Агінскаму.

Частку касцюмаў для артыстаў шылі на грошы гранту, які праект атрымаў ад вобласці. Атрымалася пашыць касцюмы ўсім салістам. Яшчэ частку бралі з оперы “Яўген Анегін”, дзеянні ў якой таксама адбываюцца ў 18 стагоддзі. Для гэтай оперы яшчэ раней пашылі 250 касцюмаў.

Пад заказ у Мінску рабілі і банер з краявідамі Залесся тых часоў. Таксама мэблю і іншыя сцэнічныя атрыбуты.


– Цяпер нам прапануюць увогуле зрабіць тэлевізійную версію, – кажа спадар Рыгор. – Думаем і аб яе канцэртным выкананні, каб можна было з ёй выехаць за мяжу. Ужо зацікавілася операй Гродзеншчына, прапануюць нам выступіць на іх сцэне.

На думку Рыгора Сарокі, опера ў нашым горадзе – добрая падстава зрабіць яго культурнай сталіцай вобласці ў наступным годзе:

– Опера прагучала паўсюль. Дзякуючы ёй расце і аўтарытэт горада.

Дзяўчаты змагаліся за сукенкі


Перад операй быў гарачы час: рэпетыцыі, якія доўжыліся ледзь не цэлы дзень з перапынкам на абед, стварэнне вобразаў.

Сукенкі дзяўчатам хору дасталіся розныя: каму бальныя з пышным нізам, каму не пышныя і больш простыя. Кожная ж хацела выглядаць як мага лепш і імкнулася “адваяваць” сабе самую прыгожую.

Шмат часу пайшло і на прычоскі ды макіяж, без якіх не створыш вобраз дамы 18 стагоддзя. Пасля прэм’ер некаторым давялося доўга расчэсваць шалёныя начосы.

І хоць дзяўчатам давялося не соладка, ім было для каго старацца.



Настасся РОЎДА.

Фота забяспечана Вадзімам ЗАМАРАМ.

←Видеогид по истории изобразительного искусства: от наскальной живописи до стрит-арта

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика