У Маладзечне ў “Батлейку” на святы прыляціць Карлсан
20.12.2013
—
Новости Культуры
Святочныя ранішнікі пачаліся ў маладзечанскім лялечным тэатры 18 снежня. Скончацца яны пасля 5 студзеня.
У “Батлейку” Карлсан прыляціць не адзін, а з цэлай групай падтрымкі. З ім будзе Малыш, Дзед Мароз, Снягурачка і іншыя казачныя героі, прытым не толькі добрыя. Сярод іх будуць нават рабаўнікі.
Героі будуць гуляць з маленькімі гледачамі, плесці інтрыгі, а потым іх разблытваць.
Дзед Мароз са Снягурачкай збяруць усіх гледачоў каля навагодняй ёлкі, павіншуюць і ўручаць салодкія прызы.
– Каляды ды Новы год – сямейныя святы, – лічыць галоўны рэжысёр Мінскага абласнога тэатра лялек “Батлейка” Мікалай Андрэеў. – І галоўныя святы ў нашым тэатры. Галоўнае, што ў іх удзельнічаюць усе дзеці.
Таксама некалькі ранішнікаў будуць дабрачыннымі: для сірот, дзяцей-інвалідаў і дзяцей з цяжкіх сямей.
Аддзел інфармацыі.
Фота nkozlov.ru