На выставе ў Вілейцы пакажуць навагоднія паштоўкі і дызайнерскія цацкі
19.12.2013
—
Новости Культуры
![](http://www.21.by/pub/news/2013/12/1387425845609274.jpg)
У выставачнай зале імя Сілівановіча краязнаўчага музея 20 снежня пачынаецца выстава “Навагодняя паштоўка”.
На ёй прадставяць калекцыю паштовак з фондаў музея: тыя, якімі віншавалі ў 50-90 гады мінулага стагоддзя. А таксама пакажуць паштоўкі, які прынясуць на адкрыццё выставы жыхары горада.
Таксама можна будзе пабачыць працы з ўстаноў адукацыі: дызайнерскія ёлачныя цацкі і ёлкі, вырабы на калядную тэматыку.
Адкрыццё выставы адбудзецца ў 16 гадзін, паведаміла навуковы супрацоўнік музея Надзея Аўдзей.
Алесь ВЫСОЦКІ.
Фота evesnewyear.com