На ганку Музея Багдановіча спявалі песні на вершы паэта

Источник материала:  
18.12.2013 12:31 — Новости Культуры


Менш як дзесяць чалавек сабрала вечарам 17 снежня ў Мінску новая акцыя ў абарону Літаратурнага музея Максіма Багдановіча.

Старшыня Беларускага ПЭН-цэнтра, паэт і перакладчык Андрэй Хадановіч і бард Андрэй Мельнікаў каля музея выканалі пад гітару песні на вершы паэта.

Акцыя доўжылася прыкладна 40 хвілін. Міліцыя здымала тое, што адбывалася, на відэакамеру, аднак не ўмешвалася, затрыманняў на было.



Яўген ЯРЧАК
←Новы год з жыхарамі Шаркаўшчыны адсвяткуе талісман горада - Шарачок

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика