Паэт з Мядзела Аляксандр Быкаў прэзентаваў новую кнігу

Источник материала:  

У пятніцу, 13 снежня, у зале цэнтральнай раённай бібліятэкі адбылася прэзентацыя новай кнігі мядзяльчаніна Аляксандра Быкава – зборніка вершаў “За межы круга”.

Аляксандр Быкаў – журналіст, член саюза пісьменнікаў Беларусі. Гэта яго ўжо трэцяя кніга.

На сустрэчы прысутнічалі прыхільнікі творчасці паэта, культработнікі, вучні гімназіі-інтэрната. Вядучыя пазнаёмілі з творчым шляхам Аляксандра Быкава, гучалі яго вершы і дзве песні на радкі аўтара.

Вядома, чытаў свае творы і сам паэт. Адказаў ён на пытанні ўдзельнікаў сустрэчы.

Сярод выступоўцаў былі краязнаўцы Іван Драўніцкі, Уладзімір Серадзінскі, кіраўнік літаратурнага аб’яднання “Медуніца” Валянціна Яфімава, госця са Смаргоні – калега па журналісцкім і паэтычным цэху Ала Страшынская (Клемянок). Яна прачытала свае паэтычныя пажаданні калегу па пяры.

Алесь ВЫСОЦКІ.

Фота забяспечана Алесем ВЫСОЦКІМ.

 

←Белорусская картина "Киндервилейское привидение" удостоена награды московского кинофестиваля

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика