Падарунак ад маршала

Источник материала:  

Універсітэт імя Францыска Скарыны атрымаў кнігу ўспамінаў Дзмітрыя Язава.

Унікальны падарунак з аўтографам — кніга «Бітва пад Масквой. Нараджэнне палкаводцаў» — папоўніў калекцыю культурна-асветніцкага цэнтра «Патрыётыка», што дзейнічае пры Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Францыска Скарыны. Яе аўтар — франтавік і буйны ваеначальнік Дзмітрый Язаў, адзіны з сёння жывых маршалаў Савецкага Саюза (дарэчы, гэта званне ён атрымаў апошнім пры існаванні вялікай краіны). Пра трагедыю вайны, часы ваеннага ліхалецця і герояў вызвалення народаў ад карычневай чумы распавядае аўтар у кнізе, якая прэзентавана студэнтам і выкладчыкам універсітэта.

— Несумненна, кніга «Бітва пад Масквой. Нараджэнне палкаводцаў» прыкметна пашырыць уяўленні чытачоў, перш за ўсё — моладзі, аб тым, што такое вайна, дазволіць выразна асэнсаваць, якой цаной здабыта Перамога. У кантэксце мерапрыемстваў, звязаных з 70-годдзем вызвалення Гомельшчыны, гэты падарунак сімвалічны і вельмі дарагі, — падкрэсліў загадчык кафедры рускай і сусветнай літаратуры Іван Афанасьеў.

←Минкультуры Беларуси объявило конкурс на создание дизайн-проекта награды Национальной театральной премии

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика