Украінскі роспіс можна пабачыць у Мядзельскім музеі
03.12.2013
—
Новости Культуры
Куфар з выставы
У музеі народнай славы праходзіць выстава дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Петрыкоўка — жамчужына Украіны”.На выставе прадстаўлена больш за 60 прац: размаляваныя талеркі, куфар, жывапісныя працы на паперы і дрэве. Зроблены яны ў традыцыях петрыкоўскага роспісу.
Назва роспісу пайшла ад назвы сяла Петрыкоўка, жыхары якога з канца XVIII стагоддзя ўпрыгожвалі ім фасады дамоў, печаў, а пазней посуд, брычкі, абрусы і ручнікі, куфры.
Працягнецца выстава да канца снежня. Арганізавана яна пры падтрымцы Пасольства Украіны ў Рэспубліцы Беларусь і Днепрапятроўскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі.
Алесь ВЫСОЦКІ.
Фота Алеся ВЫСОЦКАГА.