Пераможцаў прэміі “Героі году” ад парталу Tuzin.fm назавуць 12 снежня

Источник материала:  
26.11.2013 16:24 — Новости Культуры


12 снежня на цырымоніі ў арт-цэнтры “Юла” назавуць імя новых уладальнікаў прэміі “Героі году” ад парталу Tuzin.fm, а таксама “Дэбют году”.

Пераможцаў прэміі “Героі году” ад парталу Tuzin.fm назавуць 12 снежня


Ужо адзінаццаты год запар беларускі партал “Тузін Гітоў” падводзіць вынікі музычнага году. Летась прэмію атрымаў гурт Akute, які быў па-за канкурэнцыяй. А вось сёлета ў шорт-лісце прэміі адразу пяць прэтэндэнтаў.

“Нас цешыць той факт, што беларуская незалежная сцэна дасягнула такога ўзроўню. Шмат камандаў запомніліся сёлета сваімі канцэртамі, праектамі, песнямі і кліпамі. Радуе яшчэ больш тое, што такі ж багаты выбар сярод дэбютантаў”, — кажа кіраўнік парталу Tuzin.fm Сяргей Будкін.

У намінацыі “Дэбют году” на перамогу прэтэндуюць рэпер Sp Kava, фольк-эмбіент праект Dzivia, поп-рок-гурт Hurma, псіхадэлічны Tonqixod, рамантычны дуэт Navi.

Атрымаць званне “Героі году” маюць шанец :B:N:, N.R.M., Re1ikt, “Ляпіс Трубяцкой” і BosaeSonca.

Пераможцы па гэтых двух намінацыях будуць абвешчаныя непасрэдна на канцэрце, у якім выступяць шэраг намінантаў — Tonqixod, Hurma, Sp Kava, Re1ikt і :B:N:.

Весці канцэрт будзе музыкант і шоўмен Алег Хаменка.



←В финале детского «Евровидения-2013» Илья Волков выступит под седьмым номером

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика