У Оршы на працягу тыдня пройдуць імпрэзы да ўгодкаў Уладзіміра Караткевіча
Праграма імпрэз:
26 лістапада, 11.00 - Літаратурныя чытанні "І не знікаць паэтам вечна!". Дзіцячы парк "Казачная краіна"
26 лістапада, 12.00 - Тэатралізаваная экскурсія "Планета Караткевіча" па залах музея У. Караткевіча з удзелам творчых калектываў Оршы
26 лістапада - Акцыя "У госці да У. Караткевіча" (Дзень адчыненых дзвярэй). Аршанскі музей У. Караткевіча
26 лістапада, 16.00 - Літаратурны вечар "Пясняр душэўнай шчодрасці". Дзіцячая бібліятэка імя У. Караткевіча
27 лістапада, 17.00 - Прэзентацыя аўдыёальбома Зміцера Вайцюшкевіча "Я нарадзіўся тут" на вершы У.Караткевіча. Аршанскі музей У. Караткевіча
28 лістапада, 17.00 - Літаратурная сустрэча з пісьменнікам Анатолем Бутэвічам. Аршанскі музей У. Караткевіча
28 лістапада, 13.00 - Літаратурна-музычная гасцёўня "Жыве Караткевіч у горадзе родным, у творах, музеі, у сэрцы народным…". Бібліятэка імя А. Пушкіна
29 лістапада, 17.00 - Святочны вечар "Праўдзівы майстра, чысты, як сляза" з удзелам літаратараў Аршаншчыны. Аршанскі музей У. Караткевіча
25-30 лістапада - Экскурсіі па мясцінах горада, звязаных з жыццём і творчасцю У. Караткевіча
Аршанцы шануюць памяць славутага земляка, ведаюць мясціны, дзе ён любіў бавіць час. Дасведчанасць гараджан пра жыццё і творчасць пісьменніка - вынік працы супрацоўнікаў музейнага комплексу "Гісторыя і культура Аршаншчыны", бібліятэкараў, настаўнікаў, краязнаўцаў, усіх аматараў роднага слова.