Творчы экзамен

Источник материала:  

Маладзечна прыме X абласны фестываль нацыянальных культур.

Прадстаўнікі 10 нацыянальнасцей з 9 рэгіёнаў Міншчыны збяруцца 30 лістапада ў гэтым музычным горадзе не толькі каб паказаць свае лепшыя творчыя здабыткі, але і каб вызначыць удзельнікаў юбілейнага рэспубліканскага фестывалю, што адбудзецца ў чэрвені наступнага года ў Гродне.

Умацаванне гарманічных міжнацыянальных адносін, падтрымка творчасці прадстаўні-коў грамадскіх нацыянальных аб’яднанняў, захаванне, развіццё і папулярызацыя культур — далёка не поўны пералік задач, якія мае на мэце фестываль. Ён праводзіцца раз у два гады, і гэты час канкурсанты актыўна рыхтуюцца, каб у чарговы раз бліснуць адметнымі залацінкамі таленту. Як прызнаюцца самі ўдзельнікі, для іх гэта і свята, і сур’ёзны творчы экзамен. Натуральна, бо ацэньвае канкурсантаў вельмі кампетэнтнае журы на чале з народным артыстам Беларусі, мастацкім кіраўніком Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору Рэспублікі Беларусь імя Г. Цітовіча прафесарам Міхаілам Дрынеўскім.

На працягу ўсёй гісторыі свайго існавання фестываль яскрава дэманструе дасягненні мастацкай творчасці розных народаў, якія разам з беларусамі жывуць на Міншчыне. І на гэты раз склалася вельмі насычаная, разнастайная праграма. Сваю самабытную культуру прадстаўнікі розных нацыянальнасцей пакажуць у час спецыяльнай выставы: дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, фатаграфія, літаратура, лепшыя ўзоры нацыянальных страў і шмат чаго іншага.

Творчае майстэрства будзе панаваць у канцэртнай зале у час тэматычнай праграмы «Міншчына — адзіная сям’я». На сцэну выйдуць калектывы і асобныя выканаўцы грамадскіх аб’яднанняў грэкаў, украінцаў, палякаў, рускіх, армян, узбекаў і іншых. Адметна, што многія ўдзельнікі разам з фестывалем з дня яго заснавання і іх добра ведаюць у культурным асяроддзі не толькі Міншчыны. Конкурсная праграма ўключае шмат намінацый, дзе лепшыя ўдзельнікі будуць адзначаны ўзнагародамі. Яшчэ адзін цікавы момант: менавіта ў гэты дзень прагучыць гімн абласнога фестывалю, які спецыяльна для юбілейнай падзеі напісала Алена Атрашкевіч на верш Васіля Жуковіча.

←Белорус Илья Волков выступит в финале детского "Евровидения-2013" под номером 7

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика