I сэрца зноў кахае…
Міжволі ўспомнілася юнацтва, калі зноўку прачытаў гэтыя неўміручыя радкі, і стала неяк шчымліва і сумна на душы. Чаму ж? Можа, таму, што тыя гады ніколі ўжо не вернуцца, а паэзія Аляксандра Пушкіна назаўсёды застанецца маладой і запатрабаванай для ўсіх прыхільнікаў яго творчасці. Нагадаем гэтыя радкі на мове арыгінала:
На холмах Грузии лежит ночная мгла;
Шумит Арагва предо мною.
Мне грустно и легко; печаль моя светла;
Печаль моя полна тобою,
Тобой, одной тобой... Унынья моего
Ничто не мучит, не тревожит,
И сердце вновь горит и любит — оттого,
Что не любить оно не может.
А вось як гучыць гэты верш па-беларуску. Чытайце, параўноўвайце, атрымлівайце асалоду:
На ўзгорках Грузіі ўначы ляжыць імгла;
Арагвы шум перада мною.
І лёгкі сум душы, і светлы, як сляза;
Бо сум напоўнены табою,
Табой, адной табой... І смутку ўжо майго
Нішто не мучыць, не трывожыць,
І сэрца зноў гарыць, кахае — з-за таго,
Што не кахаць яно не можа.
А цяпер некалькі слоў звычайных перакладаў:
Думка — мысль
Вулей — улей
Вока — глаз
Кош — корзина
Фэст — праздник
Кава — кофе
Кілішак — рюмка
Гронка — гроздь
Грозьба — угроза
Шкілет — скилет
Страха — крыша
Сілкаванне — питание
Лядоўня — ледник
Паляванне — охота
Павець — навес
Тут і ставім кропку. Спадзяюся, у наступны раз зноўку нешта цікавае пашукаем.