Першы кліп Akute атрымаўся, як у Depeche Mode

Источник материала:  
21.11.2013 20:58 — Новости Культуры


Гурт Akute прэзентаваў на партале Ultra-Music.com свой першы афіцыйны кліп. Відэа на новую песню «Бегчы» зрабіў рэжысёр Арцём Лобач, а здымкі праходзілі на хутары Шаблі пад Мінскам.

Akute - Бегчы from Akute on Vimeo.



«Сюжэт кліпа спланаваны, але ўся гісторыя перацякла ў чыстай вады сюр: дзяўчына быццам бы хаваецца ад нас, а мы яе даганяем (як фабула самой песні «Бегчы»). У выніку атрымаўся проста візуальны шэраг, як у відэа Depeche Mode», — распавядае басіст Akute Раман Жыгараў.

Па словах музыкаў, кліп немагчыма зразумець лагічна: ён больш нагадвае падарожжа на мяжы сну і рэальнасці.

«Арцём Лобач наогул здымае кіно, і нам было важна, каб атрымалася цікавая карцінка: не сумная і, вядома ж, не зусім «мясцовая», — тлумачыць Раман. — Мы даверыліся ўменню рэжысёра. Наша справа — музыка, а далей пачынаецца альбо правільнае яе ўспрыманне іншым чалавекам, альбо бездань…. У дадзеным выпадку Арцём зразумеў наш настрой. Гэта быццам бы залезці каму-небудзь з нас у галаву і паглядзець на думкі».

Зараз Akute сканчаюць запіс свайго трэцяга альбому, песні з якога ўжо можна пачуць падчас канцэртаў. Бліжэйшыя выступы гурта адбудуцца ў Маскве (23 лістапада) і Салігорску (29 лістапада).



←Бородина: увеличение призовых мест на детском "Евровидении-2013" - хорошая идея

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика