На радасць самым маладым віляйчанам сёння адкрыюць новую скульптуру – рэпку

Источник материала:  

Адкрыццё скульптуры па казцы “Рэпка” прайшло сёння, 20 лістапада, у 11 гадзін у гарадскім парку.

Скульптуру стварыў Валеры Апарык. Дапамагаў яму яго сын Тарас. Працы над ёй ішлі цягам пяці месяцаў.

– Складана патлумачыць, чаму менавіта рэпка, – кажа спадар Валеры. – Гэта як бы з самой казкі выцякае. Праблему, якую немагчыма вырашыць самому, трэба вырашаць разам.

Раней рукамі Валерыя Апарыка ў Вілейцы была створаная скульптура  дворніка, яе ўсталявалі побач з Вілейскай ЖКГ. На Вілляніным хутары стаіць Лясун – справа рук спадара Валерыя. Таксама ён займаўся і дэкаратыўнымі кошыкамі для кветак. Хутка з’явіцца і яшчэ адзін.

Аддзел інфармацыі.

Фота illustrators.ru

←На выставке-"молнии" в Витебске представлены раритеты: письма Быкова, японский меч, камергерский ключ

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика