У вілейскім каледжы паказалі “Даліну руж” і “Хуткасць свету”

Источник материала:  

14 лістапада ў прафесійна-тэхнічным каледжы прайшло шоу дызайнерскага майстэрства “Формула моды ў фармаце FM”.

Падчас праекта прадставілі калекцыю вечаровых сукенак “Даліна руж” і калекцыю мастацкага роспісу па целе “Хуткасць свету”. Калекцыі распрацавалі, зрабілі і паказалі навучэнцы, выкладчыкі і майстры вытворчага навучання па спецыяльнасцях “Тэхналогія швейнай вытворчасці” і “Цырульніцкае майстэрства і дэкаратыўная касметыка”.



– Мода мяняецца штодзень, – кажа педагог-арганізатар Святлана Мацукевіч. – Добра гэта ці дрэнна? Ды па-рознаму. Але ёсць у гэтым модным калейдаскопе і тое, што будзе запатрабавана ўвесь час. І на першым месцы – мода на сапраўдных спецыялістаў сваёй справы, майстроў, універсалаў, якія валодаюць сваёй прафесіяй. Таму наша формула моды такая: майстэрства, памножанае на прафесіяналізм і любоў да прафесіі.




У цэнтры – дырэктар каледжа Ігар Кіцікаў.


Аддзел інфармацыі.

Фота Святланы МАЦУКЕВІЧ.

←Tallinn Music Week приглашает белорусских музыкантов и продюсеров

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика