Выраблены першы сучасны слуцкі пояс

Источник материала:  
12.11.2013 13:15 — Новости Культуры


"Але ўжо сёння можна зазначыць, што ў цэлым пояс па тэхналагічных параметрах, арнаментацыі, коле­равай гаме адпавядае старажытным ана­лагам, - паведаміла яна. - Даўжыня пояса - 3 метры, шырыня - 35 санты­метраў, такі ж "малюнак", столькі ж пера­пляценняў нітак - 27".

Першы сучасны слуцкі пояс пробны. Ён сатканы з шаўковых і мета­нітавых нітак. Але ў далейшым паясы плануюць вырабляць з залатых і сярэбраных нітак.

Для выпуску першага экзэмпляра спецыялістам фабрыкі спатрэбілася каля 60 гадзін. Пасля далейшай абкаткі абсталявання час выпуску аналагаў слуцкіх паясоў будзе скарочаны.

Нагадаем, што пояс вы­­­раб­­лены на адмысловым тэхналагічным аб­ста­ляванні нямецкай кампаніі "Магеба", якое ўстаноўлена на прадпрыемстве ў верасні гэтага года. Аўтаматызаваная, з праграмным кіраваннем лінія зроблена пад заказ - адмыслова для вытвор­часці слуцкіх паясоў.

Што тычыцца адкрыцця адноўленай фабрыкі, а дакладней музейна-вытворчага комплексу "Слуцкія паясы", то, па словах Ларысы Тарасавай, аб'ект цалкам гатовы. "Мы чакаем, што ў бліжэйшы час у Мінску будзе вызначана дата для ўрачыстасцей, і комплекс адкрыецца для наведвальнікаў", - паве­да­міла суразмоўца.

←В феврале пройдет второй белорусский форум пластических и танцевальных театров «ПлаSтформа»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика