У Астраўцы адкрылася выстава Эдуарда Мацюшонка
01.11.2013
—
Новости Культуры
Адзін з партрэтаў Драздовіча аўтарства Эдуарда Мацюшонка
У сераду, 30 кастрычніка, адбылося адкрыццё выставы жывапісу мастака з Вілейкі Эдуарда Мацюшонка “Адна зямля. Язэпу Драздовічу прысвячаецца”.Праходзіць выстава ў дзіцячай школе мастацтваў. Арганізаваў яе Астравецкі гісторыка-этнаграфічны музей.
Як паведамляла “РГ”, гэта выстава нядаўна праходзіла ў Глыбокім. У Астраўцы мастак яе дапоўніў працамі, звязанымі з Астравеччынай.
Алесь ВЫСОЦКІ.
Фота забяспечана Эдуардам МАЦЮШОНКАМ.
Чытайце на гэту тэму таксама:
9.10.2013 Вілейскі мастак прысвяціў выставу Язэпу Драздовічу