Генадзь Бураўкін: "З такім гімнам жыхарам Віцебска можна толькі шчыра паспачуваць"

Источник материала:  
26.10.2013 16:13 — Новости Культуры

У Віцебскай абласной бібліятэцы адбылася творчая сустрэча з вядомым беларускім паэтам, ураджэнцам Расоншчыны Генадзем Бураўкіным.



На сустрэчу прышло каля двухсот чалавек. Генадзь Мікалаевіч чытаў новыя вершы і творы, добра знаёмыя чытачам. Завяршылася літаратурная частка знакамітай "Малітвай", а пасля паэт адказаў на шматлікія пытанні прысутных. Знакамітага літаратара папрасілі выказацца, што ён думае наконт перамогі ў конкурсе на гімн Віцебска тэкста Тамары Красновай-Гусачэнкі "Песня аб Віцебску". Спадар Бураўкін зазначыў, што знаёмыя па тэлефоне зачытвалі яму тэксты, якія удзельнічалі ў конкурсе. На ягоную думку, з гімнам, які ў выніку перамог, "жыхарам Віцебска застаецца толькі шчыра паспачуваць".



Удзельнікаў сустрэчы цікавілі адносіны Генадзя Бураўкіна да намінавання Святланы Алексіевіч на Нобелеўскую прэмію па літаратуры. Паэт адзначыў, што, на ягоны густ, творы Алексіевіч больш яскравыя, чым у канадкі Эліс Манро, якая сёлета перамагла.

Акрамя гэтага, Бураўкін адказаў на пытанні пра стан беларускай мовы ў дзяржаве і адносіны да яе першай асобы краіны, сучаснае беларускае тэлебачанне і шэраг іншых.

←В Гродно открылась фотовыставка "Полешуки"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика