“Пан Лес”. Жывы голас Анатоля Сыса ў новым відэафільме БелаПАН
25.10.2013 12:58
—
Новости Культуры
26 кастрычніка 2013 года спаўняюцца 54 гады са дня нараджэння аднаго з самых выбітных сучасных беларускіх паэтаў — Анатоля Сыса.
Ён пражыў кароткія 46 гадоў, пакінуўшы нам невялікую, але таленавітую спадчыну: тры тонкія прыжыццёвыя кніжачкі — “Агмень” (1988), “Пан Лес” (1989), “Сыс” (2002) — і выдадзены ўжо па сьмерці найбольш поўны збор твораў ”Лён” (2007).
На шчасьце, засталіся і аўдыёзапісы ягоных вершаў у аўтарскім выкананні. Дзякуючы новаму фільму інфармацыйнай кампаніі БелаПАН гучыць жывы голас паэта, якога яшчэ пры жыцці шмат хто называў геніем.
Рэжысёр дакументальнай стужкі “Пан Лес” — Сяргей Патаранскі, здымкі і мантаж Сяргея Чырыка.