Царква прападобнай Марфы ў Гродне - чарговы "шэдэўр" з пенаблокаў
18.10.2013 11:25
—
Новости Культуры
Наагул старыя могілкі па Антонава, як праваслаўныя так і каталіцкія, знаходзяцца ў занядбаным стане. Аб'ект, які б мог быць заўважным месцам на турыстычнай карце горада, грунтоўна вывучаны яшчэ на пачатку 1990-х гг., але зусім не ахоплены ні рэстаўрацыяй, ні мерапрыемствамі па кансервацыі магіл, некаторым з якіх ужо па 200 гадоў і якія з'яўляюцца сапраўднымі шэдэўрамі. У сярэдзіне 2000-х г. на могілках былі высечаны ўсе дрэвы і перакладзены новай пліткай старыя брукаваныя дарожкі. Сказаць, што стала лепей нельга, паколькі старадаўнасці менш, а працэсы разбурэння паскорыліся, бо інтэнсіўна расце кустоўе, якое проста разрывае надмагіллі.