Панарама сУчаснасці. Адам Глобус прэзентаваў новую кнігу

Источник материала:  
16.10.2013 13:56 — Новости Культуры

Учора у кнігарне "ЛогвінаЎ" сабраліся аматары казак для дарослых. Адам Глобус прэзентаваў сваю чарговую кнігу гарадскіх легенд.

Анансавалася таксама святкаванне дня народзінаў аўтара, які быў 29 верасня. Адаму Глобусу споўнілася 55 год, юбілей, але на імпрэзе пра яго не нагадалі.

Ва ўтульнай атмасферы сярод сяброў і сям'і аўтара акторы чыталі выбраныя казкі. Чалавечыя гісторыі, распавяданыя ў казачным свеце, з гумарам і філасофскім падтэкстам сапраўды адрасаваныя дарослым. Паўстала пытанне аб магчымасці адаптацыі казак для дзяцей, на што рэдактар кнігі Уладзімір Арлоў адказаў з усмешкай, што хутчэй дзеці дарастуць да казак. Маўляў, калі казкі не ідуць да дзяцей, дзеці пайдуць да казак.







Закранулі праблему зносінаў выдаўца і пісьменніка. Адам Глобус распавёў пра пачуццё годнасці, якое павінна быць у аўтара, і якога, на жаль, зараз мала. "Пісьменнікі на ярмарках з выдаўцамі выглядаюць як прадажныя дзеўкі. А трэба размаўляць на раўных, сябе паважаць", - разважае ён.

У планах Глобуса выдаць кніжку пра жывёл і працягнуць кнігу пра любімых мастакоў аўтара. Дарэчы, на палічках падчас прэзентацыі ўжо стаяла некалькі жывапісных работ, падрыхтаваных да жывёльнай тэмы.

←Японский ансамбль «Судзаку» исполнил «Воробьиный» танец в Минске

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика